РусскийEnglishБелорусский

Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра дэкаратыўна¬прыкладнога мастацтва

Багаты вопыт прафесійных творцаў і народных майстроў Беларусі пакладзены ў аснову методыкі выкладання, якая прымяняецца на кафедры дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва з 1961 года.

Спачатку заняткі праводзіліся на вячэрняй форме навучання па наступных спецыяльнасцях: манументальна­дэкаратыўны роспіс; мастацкія тканіны і вырабы з іх; мастацкая кераміка; мастацкая апрацоўка дрэва. У 1962 годзе кафедра была падзелена на дзве: манументальна­дэкаратыўнага роспісу і мастацкай керамікі.

Кафедра рыхтуе мастакоў у галіне мастацкай керамікі, шкла, металу.

Распрацаваная выкладчыкамі кафедры арыгінальная методыка выкладання спецыяльных дысцыплін грунтуецца на традыцыях народнага мастацтва, скрозь прызму якіх падаюцца новыя плыні і тэндэнцыі, што маюць месца ў сусветным дэкаратыўна­прыкладным мастацтве.

Значны ўклад у развіццё і станаўленне кафедры ўнеслі дацэнты М. Бяляеў, В. Гаўрылаў, Т. Паражняк, Ю. Любімаў, С. Ларчанка, У. Угрыновіч.

У цяперашні час на кафедры працуюць дацэнты А. Дзятлава, Л. Церах, В. Міхайлюк; старшы выкладчык Л. Трацэўскі; выкладчыкі В. Сазыкіна, А. Костка. Загадвае кафедрай кандыдат тэхнічных навук дацэнт М. Казарог.

Выпускнікі кафедры актыўна ўключаюцца ў творчае жыццё краіны. Шырокую папулярнасць набыла творчая майстэрня «Коўня», дзе працуюць падрыхтаваныя кафедрай мастакі па металу: Г. Асташонак, Ю. Гудзіновіч, А. Баглай. Значны ўклад у развіццё дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва краіны ўносяць М. Байрачны, П. Арцёмаў, Т. Арцёмава, Г. Сідарэвіч, Т. Кіршчына, Т. Сакалова і многія іншыя.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer