РусскийEnglishБелорусский

Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры

Падрыхтоўка спецыяліста­дызайнера і мастака дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва — складаны комплексны працэс, скіраваны на засваенне здабыткаў мастацкай культуры і вывучэнне імкліва зменлівых тэхнічных і тэхналагічных тэндэнцый у галінах матэрыяльнай культуры і вытворчасці, сучасных метадаў праектавання і ажыццяўлення творчай ідэі.

Малюнак, жывапіс, скульптура як вучэбныя дысцыпліны грунтуюцца на трывалых традыцыях у адпаведных відах мастацтва, якія былі і застаюцца выпрабаваным сродкам пазнання рэчаіснасці і развіцця навыкаў, запатрабаваных у дызайн­дзейнасці.

Кафедра агульнамастацкіх дысцыплін — малюнка, жывапісу і скульптуры, — створаная ў 2000 годзе, захоўвае лепшыя традыцыі класічнай школы мастацкай адукацыі і спалучае іх з сучаснымі тэндэнцыямі і метадамі навучання. Яе дзейнасць скіравана на вырашэнне спецыфічных задач падрыхтоўкі дызайнераў па шматлікіх накірунках факультэта і мастакоў дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва

Аснову кафедры пры яе заснаванні склалі выкладчыкі мастацкага факультэта са шматгадовым педагагічным вопытам працы: дацэнты П. Свентахоўскі, У. Пасюкевіч, С. Лагуновіч­Чарэпка, У. Лукашык, К. Шаранговіч, У. Сытчанка, І. Кліменка; старшыя выкладчыкі М. Меранкоў, С. Шафрановіч, А. Маціевіч, У. Бірыцкі, У. Лавецкі. У апошнія гады кафедру папоўнілі маладыя кадры: старшыя выкладчыкі Ю. Алісевіч, І. Гардзіёнак; выкладчыкі В. Рулькоў, А. Прохараў. У розныя гады на кафедры працавалі Г. Мурамцаў, П. Вайніцкі, А. Фінскі, У. Піпін, І. Лукін. Узначальвае кафедру К. Шаранговіч.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer