Кафедра манументальнадэкаратыўнага мастацтва
Фарміраванне і развіццё сучаснай беларускай творчапедагагічнай школы манументальнадэкаратыўнага мастацтва пачалося ў 1961 годзе, у 1975 годзе пачала дзейнічаць самастойная кафедра пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесара Г. Вашчанкі. Ён аб’яднаў аднадумцаў, выбітных беларускіх мастакоў. Сярод іх былі А. Кішчанка, М. Данцыг, У. Стальмашонак, І. Стасевіч і іншыя.
Лепшыя традыцыі школы пастаянна развіваюцца і ўзбагачаюцца педагогамі кафедры. На практычных занятках — аўдыторных, пленэрных, капійных, вытворчых — раскрываюцца і фарміруюцца творчае мысленне, мастацкі густ, уменне ствараць выразныя кампазіцыйныя рашэнні ў архітэктурным асяроддзі. У гэтым адметную ролю адыгрываюць загадчык кафедры, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь прафесар У. Зінкевіч; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь прафесар А. Бараноўскі; прафесар В. Альшэўскі; дацэнт Р. Раманка; дацэнты кафедры Р. Кароткін і Ю. Каралевіч; старшы выкладчык Л. Макатун.
Сённяшні дзень кафедры — гэта курсавыя і дыпломныя работы, выкананыя ў розных тэхніках манументальнадэкаратыўнага мастацтва (мазаіка, вітраж, зграфіта, энкаўстыка, сценапіс), шэраг з іх — у рэальным асяроддзі: у інтэр’ерах школ, паліклінік, музеяў, іншых дзяржаўных грамадскіх устаноў.
Мэта педагагічнай дзейнасці кафедры — выхаванне непаўторнай, творча актыўнай асобы, якая можа вырашаць любыя наватарскія задачы, стаць сапраўдным прадстаўніком сучаснай беларускай мастацкай школы.