РусскийEnglishБелорусский
Подготовительные курсы Конкурсы Научно-практическая конференция «КУЛЬТУРА. НАУКА. ТВОРЧЕСТВО» Фонд Марии Шараповой

Театральный факультет

Театральный факультет

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў пачала сваю дзейнасць менавіта з акцёрскага факультэта (12.11.1945 года), якіў 1971 годзе ў сувязі з увядзеннем новых спецыяльнасцей (рэжысура, тэатразнаўства, культурна-асветніцкая работа) быў перайменаваны ў тэатральны. 3 1990 года факультэт узначальвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар У. Мішчанчук.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка будучых творцаў па трох спецыяльнасцях: акцёрскае мастацтва, рэжысура, мастацтвазнаўства; 15-ці спецыялізацыях: акцёрскае мастацтва драмтэатра і кіно, акцёрскае мастацтва тэатра лялек, акцёрскае мастацтва музычнага тэатра, рэжысура драмы, рэжысура эстрады, рэжысура тэлебачання, рэжысура мастацкага фільма, гукарэжысура, кіна- І тэлеаператарства, тэатразнаўства, арганізацыя і кіраванне тэатральнай дзейнасцю і інш.

На факультэце плённа працуюць 4 кафедры: акцёрскага мастацтва (загадчыца Л. Манакова), рэжысуры (загадчык Р. Баравік), кінатэлемастацтва (загадчык У. Забэла), сцэнічнай мовы і вакалу (загадчыца I. Кабанава).

Навучанне на факультэце ажыццяўляецца ў дзвюх формах — дзённай і завочнай.

У аснову дзейнасці факультэта пакладзены вучэбныя планы і праграмы, якія грунтуюцца на традыцыях рэалізму нацыянальных тэатральнай і кінатэлематаграфічнай школ і бяруць пад улік сучасныя тэндэнцыі развіцця мастацтва.

Асновы прафесійнай тэатральнай адукацыі ў Беларусі ў свой час заклалі народныя артысты Беларусі Е. Міровіч, К. Саннікаў Д. Арлоў; народная артыстка Расіі В. Рэдліх; заслужаны артыст Расіі Б. Мардвінаў; доктар мастацтвазнаўства У. Няфёд; заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. Маланкін, А. Бутакоў, Л. Мазалеўская; застужаны артыст Рэспублікі Беларусь I. Курган і іншыя.

На факультэце ў розныя гады працавалі народныя артысты СССР Б. Платонаў, Г. Глебаў, А Клімава, 3. Стома, В. Тарасаў, В. Тураў; народныя артысты Беларусі 3. Браварская, Г. Волкаў, В. Галіна, I. Ждановіч, М. Пташук і іншыя выдатныя творцы тэатра, кіно i тэлебачання.

Сярод выхаванцаў тэатральнага факультэта за больш чым бО-гадовы перыяд існавання выйшла цэлая плеяда выдатных майстроў мастацтва тэатра, кіно i тэлебачання, сярод якіх народныя артысты СССР і Беларусі Г. Аўсяннікаў І В. Тарасаў; народныя артысты Беларусі Г. Гарбук, Л. Давідовіч, М. Захарэвіч, В. Клебановіч, А Ткачонак, Г. Дубаў, С. Акружная, П. Дубашынскі, У. Куляшоў, А. Памазан, М. Пятроў, В. Лебедзеў, А. Мілаванаў, Г. Талкачова, В. Раеўскі, Б. Луцэнка, В. Філатаў Г. Маркіна, Б. Масумян, А Галко, М. Кірычэнка; цэлы шэраг заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і Расіі, заслужаных дзеячаў мастацтва Рэспублікі Беларусь і Расіі, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых прэмій.

Цэлы шэраг выпускнікоў носяць высокія вучоныя званні і ступені: доктара мастацтвазнаўства, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, прафесара.

Прадстаўнікі тэатральнага факультэта заўсёды годна прадстаўляюць беларускія тэатральную і кінатэлематаграфічную школы на міжнародньгх і рэспубліканскіх фестывалях, алімпіядах, конкурсах, аглядах.

Тэатральны факультэт, яго кафедры, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча знаходзяцца ў паўсядзённым пошуку новых форм і метадаў працы, скіраваных на выхаванне беражлівага стаўлення да нашай гісторыі і сучаснасці, узбагачэнне ў будучых творцах прафесійных і чалавечых якасцяў удасканаленне іх духоўнага стану.


Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • Разработка сайта: SoftConveyer